Пра гэта гаворыць палітычны аглядальнік Антон Раднянкоў у праграме «Размова Калінкінай», паведамляе БЕЛСАТ.
«Расія баіцца, што вакол яе створыцца кола паспяховых краінаў, што арыентуюцца на Еўропу. І гэта можа быць небяспекай для сітуацыі ўнутры Расіі, калі тамтэйшае насельніцтва будзе бачыць, што побач ёсць дзяржавы, што абралі еўрапейскі шлях развіцця – і яны паспяховыя», – гаворыць аглядальнік.
Да таго ж беларускія ўлады бачаць досвед актыўнага ўдзельніка Усходняга партнёрства, Грузіі – якая праводзіць цяжкія рэформы, пры недастатковых інвестыцыях з боку Еўразвязу.
Фота: youtube.com