На Рыжскі саміт ад Беларусі паедзе Андрэй Кабякоў?

3

На Рыжскім саміце “Усходняга партнёрства” Беларусь будзе прадстаўляць не Аляксандр Лукашэнка, а прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Пра гэта журналістам паведаміў еўракамісар Ёханэс Хан, перадае censor.net.ua, паведамляе Еўрабеларуь.

Аднак у каментары Еўрарадыё в.а. кіраўніка прэс-службы МЗС Латвіі Іварс Ласіс не пацвердзіў гэтую інфармацыю. Па яго словах, афіцыйнага паведамлення з беларускага боку яшчэ не было:

Ласіс: “Мы яшчэ не атрымалі канчатковага пацвярджэння, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце. Таму мы чакаем гэтую інфармацыю. Мы думаем, што гэта будзе прэм’ер-міністр ці міністр замежных спраў”.

МЗС Беларусі пакуль не каментуе, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю ў Рызе.

Нагадаем, саміт “Усходняга партнёрства” пройдзе ў Рызе 21-22 траўня. Аляксандр Лукашэнка яшчэ не прысутнічаў ні на адным саміце “Усходняга партнёрства”. Пасля падзеяў ва Украіне і міратворчых памкненняў афіцыйнага Мінска выказвалася меркаванне, што Лукашэнка можа прыняць удзел у саміце.

Фота — belaruspartisan.org

Поделиться ссылкой: