Адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым

1

Разгляд справы адбыўся 11 мая ў судзе Смалявіцкага раёна пад старшынствам Ліны Бародзіч, паведамляе ПЦ “Вясна“. 

Суддзя прызнала Леаніда Кулакова і арганізатарам, і ўдзельнікам массавага мерапрыемства – адзіночнага пікета, і асудзіла на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім ІЧУ.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Мінску каля свайго дома 8 мая ў 21.30. Пазней ён знайшоўся ў раённым аддзеле міліцыі ў Смалявічах.

Фота: http: spring96.org

Поделиться ссылкой: