Амерыканскія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе ў Мінску

0

«6 мая ў Беларусь плануецца прыбыццё аркестра ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе, каля 40 чалавек. Амерыканскія вайскоўцы 7 мая прымуць удзел у канцэрце ў Брэсцкай крэпасці, а 9 мая — у вайсковым парадзе ў Мінску», — сказаў Уладзімір Макараў, паведамляе nn.by.

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення дадаў, што 70 гадоў таму ЗША як саюзнік СССР разам з іншымі краінамі перамаглі фашызм. На яго думку, той факт, што ў святочных мерапрыемствах да Дня Перамогі будуць удзельнічаць амерыканскія вайскоўцы, яшчэ раз сведчыць аб беларускай палітыцы міру і згоды.

Фота: eurobelarus.info

Поделиться ссылкой: