"Зялёныя" падтрымаюць кандыдата-тунеядца

4

“Юрый Віктаравіч Шульган – “тунеядзец у дэкрэце” як ён сябе называе – вось ужо 15 гадоў як нідзе афіцыйна не працуе. Прыняты нядаўна Дэкрэт аб тунеядцах стымуляваў яго як свядомага грамадзяніна да актыўных пошукаў вобласці працоўнай дзейнасці, таму на выбары ён ідзе з адзінай мэтай – працаўладкавацца на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь” – гаворыцца ў паведамленні партыі.

“Мая кампанія ў тым ліку закліканая пераканаць кожнага тунеядца, што ён можа знайсці сваё працоўнае месца пад сонцам і ўліцца ў армію падаткаплацельшчыкаў”, – лічыць кандыдат-тунеядзец.

У бліжэйшы час у штаб-кватэры партыі плануецца прэс-канфэрэнцыя Юрыя Шульгана, на якой прэтэндэнт у прэзыдэнты і сябры ягонага выбарчага штабу падрабязна адкажуць на ўсе пытанні аўдыторыі, паведамляе radyjo.net.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН

Поделиться ссылкой: