Размова з Калінкінай: у чым сакрэт уплывовасці старшыні КДБ?

2

Газета «Наша Ніва» склала спіс «Ста самых уплывовых беларусаў». Узначаліў яго Аляксандр Лукашэнка, што не дзіўна, бо ў Беларусі створана сістэма аднаасобнай улады.

Другое месца заняў старшыня КДБ Валер Вакулічык. Пра што варта гаварыць у такіх умовах: вартасць пасадаў ці ўплывовасць асобаў?

«Хто валодае інфармацыяй, той кіруе светам. КДБ валодае інфармацыяй пра шмат каго і шмат якія падзеі. Таму я лічу, больш уплывовы асабіста не той чалавек, а пасада», – мяркуе госць праграмы. «З улікам дзяржаўнага рэжыму ўплыў іншых людзей не ёсць непасрэдным. Гэты ўплыў тычыцца толькі іх падначаленых, нават на іх яны ўплываюць не сваймі думкамі, а загадамі, якія паступаюць «з верху». Таму казаць пра ўплывовасць чынавенства, яны праз гэты ўплыў не прасоўваюць свае ідэі. Як сказаў Лукашэнка, у краіне ёсць адзін палітык. І гэты палітык мае сапраўдны ўплыў, а іншыя рэалізуюць яго палітыку».

Пра рэйтынг самых уплывовых беларусаў глядзіце ў відэа вышэй.

Поделиться ссылкой: