Праваабаронцы заклікаюць прадстаўнікоў ЕС і ААН наведаць Мікалая Статкевіча

2

8 красавіка 2015 г Цэнтр прававой трансфармацыі і ПЦ “Вясна” адправілі на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і адміністрацыі папраўчай калоніі №17 зварот па факце узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча з патрабаваннямі спыніць адміністрацыйны ціск, адмяніць незаконныя спагнанні, дапусціць да яго прадстаўнікоў ЕС і ААН. Праз тыдзень стала вядома, што Статкевіча чакае суд, па выніках якога яго, як мяркуецца, перавядуць з папраўчай калоніі ў турму.

Праваабаронцы перакананыя ў неабходнасці экстраных дзеянняў з боку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Прадстаўніцтва ААН і настойліва просяць у тэрміновым парадку наведаць Мікалая Статкевіча для ўласнай ацэнкі ўмоў утрымання і праверкі інфармацыі пра факты ціску ў дачыненні да яго і забяспечыць прысутнасць прадстаўніка Еўрапейскага Саюза і прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь у судовым пасяджэнні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча з мэтай самастойнага маніторынгу судовага працэсу.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення.
Фота: tut.by

Поделиться ссылкой: