Еўрапейскія лідары адмовіліся ад святкавання Дня перамогі ў Маскве, а Аляксандр Лукашэнка візіт пацвердзіў. Затое еўрапейскія кіраўнікі паедуць на саміт Усходняга Партнёрства ў Рыгу, а беларускі кіраўнік у Еўропу дагэтуль неўяздны.
«Тая дыпламатычная разрадка, якую мы цяпер назіраем, павінна стварыць умовы для павелічэння даверу. Пасля выбарчай кампаніі-2010 гэты давер быў страчаны. Цяпер галоўная мэта разрадкі – аднавіць гэты ўзровень даверу прынамсі да таго, што быў падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі», – гаворыць Арсен Сівіцкі.