Старшыня Рыскай думы Ніл Ушакоў, які знаходзіўся ў Мінску з візітам, у эфіры тэлеканала СТВ заявіў аб магчымым спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю й Еўразвязам пасля саміту “Ўсходняга партнёрства”. Сустрэча ў вярхах пройдзе ў Рызе ў траўні. На яго думку, гэта можа закрануць некаторыя групы беларускіх грамадзян, напрыклад, студэнтаў, бізнэсменаў і іншых, паведамляе “Польскае Радые“.
Аднак ён не стаў каментаваць, з якой хуткасцю і ў якім фармаце будзе вырашацца гэтае пытанне.
Ніл Ушакоў таксама заявіў аб неабходнасці зьніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян.
Фота: telegraf/вс