Гайдукевіч прапанаваў пасады "ва ўрадзе" 8 апазіцыянерам (спіс)

3

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч выступіў з нечаканай прапановай апазіцыйным дзеячам. Ён у чарговы раз заявіў пра свой намер паўдзельнічаць у бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах. У выпадку, калі яго кандыдатуру падтрымаюць апазіцыянеры, Гайдукевіч гатовы запрасіць іх “ва ўрад”, паведамляе Еўрарадыё.

Аляксандру Мілінкевічу (рух “За Свабоду”) прапанаваная пасада віцэ-прэм’ера, Уладзіміру Някляеву (былы кіраўнік кампаніі “Гавары праўду”) — намесніка міністра культуры, Таццяне Караткевіч (“Гавары праўду”) — начальніка ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Андрэю Дзмітрыеву (“Гавары праўду”) — намесніка міністра фінансаў, Аляксею Янукевічу (Партыя БНФ) — намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, Віталю Рымашэўскаму (аргкамітэт па стварэнні партыі БХД) — начальніка ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму, Паўлу Севярынцу (БХД) — старшыні камітэта пры Саўміне па справах рэлігій, Сяргею Калякіну (Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”) — міністра працы і сацыяльнай абароны.

Прэс-служба ЛДПБ адзначае, што Сяргей Гайдукевіч вырашыў пайсці на такі крок “з улікам сітуацыі, якая склалася ў апазіцыі і немагчымасцю высунуць адзінага кандыдата ў прэзідэнты”.

Фота: Fotolia

Поделиться ссылкой: