Сакрэтная міліцэйская калькуляцыя

4

Гаворка вядзецца пра 5 мільёнаў 367 тысяч рублёў – чацвёртую частку ад агульнай сумы (заяўнікоў было чацвёра). Рэч у тым, што Семяненка просіць мінскую міліцыю “прадаставіць дакументы, якія абгрунтоўваюць парадак разлікаў” кошту гэтых расходаў.

“Бо незразумела, ці сапраўды такая сума спатрэбілася для аховы правапарадку падчас акцыі і колькі супрацоўнікаў міліцыі забяспечвалі яго. Хацелася б пабачыць падрабязны празрысты каштарыс. Апрача таго, адвольныя затрыманні некалькіх удзельнікаў шэсця ставяць пад сумнеў якасць аказанай паслугі. Чаму арганізатары павінны фінансаваць незаконныя затрыманні мірных грамадзян?” – каментуе недавер і цікавасць да міліцэйскай калькуляцыі першы намеснік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Прадаставіць абгрунтаваны каштарыс у мінскай міліцыі, па словах Мікіты Семяненкі, яму адмовіліся. Як і паведаміць дакладную колькасць задзейнічаных праваахоўнікаў на Дні Волі, паведамляе прэс-служба Руху за свабоду.

Палічыць жа іх падчас акцыі было немагчыма. Так, у сваёй справаздачы па маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзень Волі-2015” Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” сярод іншага адзначылі “немагчымасць ідэнтыфікаваць на масавым мерапрыемстве супрацоўнікаў праваахоўных органаў праз адсутнасць у значнай часткі форменнай вопраткі, а таксама адсутнасць ідэнтыфікацыйных нумарных знакаў на пераважнай большасці супрацоўнікаў у форме”. Апрача гэтага, звернута ўвага на “нізкую інфармацыйнасць ад супрацоўнікаў міліцыі пры зваротах назіральнікаў адносна іх колькасці і парадку аховы грамадскага парадку”.

Мікіта Семяненка працягне дамагацца ад сталічнай міліцыі прадастаўлення адмысловых дакументаў. Да ўсяго ёсць яшчэ адзін момант, які сведчыць пра юрыдычную хібнасць дакумента. Актывіст зазначае, што “дамова з ГУУС Мінгарвыканкаму была падпісана 24 сакавіка”, а паводле аднаго з яе пунктаў “у выпадку адсутнасці магчымасці выканання абавязальніцтваў” паводле дамовы заказчык павінен паінфармаваць пра гэта выканаўцу “не пазней, чым за два дні да правядзення мерапрыемства”.

Фота: 24daily.net

Поделиться ссылкой: