Мэр Рыгі прыязджае ў Мінск на бізнес-форум

4

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў прыязджае ў Мінск на беларуска-латвійскі бізнес-форум, які пройдзе сёння, 8 красавіка. Кіраўнік латвійскай сталіцы ачоліць прадстаўнічую дэлегацыю, у якую ўвойдуць дэпутаты сейма Латвіі, дэпутаты краіны ў Еўрапарламенце, а таксама прадстаўнікі органаў самакіравання буйных гарадоў. Як адзначаюць у прэс-службе Мінгарвыканкама, такая прадстаўнічая дэлегацыя з суседняй дзяржавы наведае Беларусь упершыню, паведамляе “Еўрарадыё“.

Латвія на сёння з’яўляецца адным з асноўных знешнегандлёвых партнёраў Беларусі сярод краін Еўрасаюза. За мінулы год беларускі экспарт у гэтую дзяржаву ўзрос на 17,4%.

Апроч удзелу ў бізнес-форуме, які пройдзе ў бізнес-цэнтры “Вікторыя”. Ніл Ушакоў плануе сустрэцца з амбасадарам Латвіі ў Беларусі Міхаілам Папкоўскам, з кіраўніцтвам Мінгарвыканкаму. Мяркуецца, што ўлады двух гарадоў падпішуць праграму супрацоўніцтва на 2015-2017 гады.

Фота: softcraze.com

Поделиться ссылкой: