Аляксандр Лукашэнка: Ёсць дыктатары і горшыя за мяне…

0
Аднак у гэтага збліжэння ёсць мяжа, – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
 
– Думаю, што недавер да Беларусі, як да дыктатуры, застаўся нязменным. Беларусь мае такую “чорную метку”. А Лукашэнка мае традыцыйны недавер да Захаду, бо ў ім захаваўся савецкі стрыжань. Проста сітуацыя вымушае ісці на разрадку і Захад, і Беларусь. Але ёсць пэўныя межы і гэтыя межы будуць неўзабаве дасягнутыя, я думаю, бліжэй да выбараў.
 
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю агенцтву Bloomberg заявіў, што ён «больш не апошні дыктатар Еўропы». «Ёсць дыктатары і горшыя за мяне… Я цяпер меншае зло», — падкрэсліў ён. Некаторыя аналітыкі патлумачылі гэтыя словы кіраўніка Беларусі, як сігнал Захаду ў справе канчатковага зняцця санкцый і пашырэння эканамічных кантактаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
 
Фота «Интерфакс»

Поделиться ссылкой: