Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, Рубцоў адмовіўся ад прапанаванага яму мясцовага адваката і абвесціў галадоўку. Таксама адмовіўся ад дачы паказанняў следчаму Вользе Барадоўскай, якая вядзе ягоную крымінальную справу, паведамляе spring96.org.
Магчыма, у чацвер палітзняволенаму, які адбываў пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу №7 у Купліне, будзе афіцыйна прад’яўленае абвінавачванне. Пасля гэтага Рубцова перавядуць ў бліжэйшы следчы ізалятар (СІЗА), верагодна ў Баранавічы.
Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу №7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пазней стала вядома, што супраць Юрыя Рубцова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.