Ці з’явіцца ў Беларусі новая камуністычная партыя?

8

Адным з заснавальнікаў БКПП выступіў колішні сябра Партыі камуністаў Беларускай (цяперашняя Аб’яднаная партыя левых “Справядлівы свет” пад старшынствам Сяргея Калякіна.Аўт.) Анатоль Абрамчык.

– Мала хто пра гэта ведае, але некалькі гадоў таму ў партыі Сяргея Калякіна па сутнасці адбыўся раскол, – распавядае Анатоль Георгіевіч. – Па розных прычынах структуру пакінулі многія актывісты. Зараз у нас з тым жа Калякіным добрыя рабочыя адносіны, аднак у тых, хто выйшаў з партыі, узнікла ідэя аб заснаванні БКПП.

Зарэгістраваць новаю палітычную партыю ў Беларусі – справа не з лёгкіх. Для нас за апаошнія гадоў пяць-шэсць гэта пятая спроба, якая дайшла да суда.

Мінюст знаходзіць розныя падставы для адмовы. Асноўнай з іх з’яўляецца інфармацыя аб юрыдычным адрасе, дзе будзе зарэгістравана партыя. Такую інфармацыю мы ў Мінюст накіравалі, аднак там патрабуюць прадставіць звесткі аб уласніку гэтага памяшкання, што, на нашую думку, цалакам неапраўдана. Хаця ў Мінюста на гэты конт супрацьлеглае меркаванне.

Яшчэ адна “балючая кропкай” – ціск на некаторых заснавальнікаў БКПП. Уявіце: у нейкім раёне адбываецца ўстаноўчы сход, а потым у Міністэрстве юстыцыі з’яўляецца пісьмовае тлумачэнне ад чалавека: маўляў, удзелу не браў, пра партыю нічога не ведаю. Хаця высвятляецца, што гэтаму самаму актывісту проста-напраста адкрытым тэкстам сказалі: у выпадку ўдзелу ў БКПП працоўны кантракт працягнуты не будзе. Карацей, метады не новыя, метады брудныя…

Дарэчы, увогуле ў падтрымку заснавання новай партыі мы сабралі прыкладна 1200 подпісаў па ўсёй краіне (па законе партыя можа быць зарэгістравана, калі мае 1000 подпісаў будучых сябраў).

Пра ўсё гэта мы будзем гаварыць падчас судовага пасяджэння. Нашу справу разгледзіць суддзя Ігар Мільто. Дарэчы, чатыры папярэднія звароты заснавальнікаў БКПП у Вярхоўны суд Беларусі разгледжвалі іншыя суддзі.

Ці будзе зарэгістравана ў Беларусі новая камуністычная партыя? Мы, яе заснавальнікі, у гэта верым, іначай бы проста нічога не рабілі.

Фота: telegraf.by


Поделиться ссылкой: