Супраць Міколы Статкевіча могуць пачаць новую справу

5
Паводле Марыны Адамовіч, пакуль не зразумела, што гэта значыць. Яна збіраецца паехаць у калонію разам з адвакатам, каб высветліць, што будзе далей, хоць не выключае, што Мікалая Статкевіча зноў хочуць накіраваць з калоніі – ў турму:
 
– Я атрымала ліст, які Мікалай напісаў акурат на наступны дзень пасля таго, як зрабіў заяву аб адмове ад незаконнай працы. Ён напісаў, што супраць яго інтэнсіўна фарміруюць справу. Калі нагодай для таго, каб яго адправіць у турму, была бірачка, не прышытая ў штрафным ізалятары, дзе няма ні голкі, ні ніткі, то чаму ж адмова ад працы, хоць і цалкам незаконаая, не можа стаць такой нагодай, калі вельмі гэтага захацець.
 
“Ён з першага дня ў калоніі ўпэўнены, што не затрымаецца тут надоўга”, – дадае Марына Адамовіч.
 
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў, і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, прадае Радыё Рацыя.
 
Фота AFP

Поделиться ссылкой: