Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

8

17.30

Такім чынам, сёняшняя акцыя скончылася, як і наш анлайн-рэпартаж. Усіх са святам!

17.20

Людзі разыходзяцца, але ў парку засталіся яшчэ 200-300 чалавек. Прагнозы, як пройдзе мерапрыемства, выказаныя “Народнай Волі” побач яго ўдзельнікаў, шмат у чым спраўдзіліся

17.15

Ужо ёсць першыя звесткі пра затрыманні. Наш карэспандэнт перадае, што міліцыя забрала і, напэўна, павезла ў РУУС азербайджанца з беларускім пашпартам Аяза Абдулаева. Зрэшты, пакуль гэта неправераная інфармацыя.

17.10

Сілавікі прымушаюць усіх здымаць сцягі і згортваць іх. Са сцягам нікога не выпускаюць. Некаторыя робяць з бел-чырвона-белага сцяга шалік – гэта, здаецца, не забараняецца.

17.05

Усім прысутным яшчэ раз абвясцілі, што мітынга не будзе, можна разыходзіцца. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў “разыйсціся па барах”. Хтосьці пасля гэтага адразу пайшоў на прыпыпынкі грамадскага транспарта, нехта застаецца “пагутарыць з сябрамі”.

17.52

Колькасць удзельнікаў шэсця павялічылася прыкладна да 2 тысяч чалавек. А можа і больш.

16.55

Калона ўжо ля парка Дружбы народаў. Арганізатары заклікалі дайсці толькі да турнікетаў, пасля чаго разыйсціся. “Хвост” калоны, натуральна, пра гэта яшчэ не ведае. “Даходзім да турнікетаў і далей разыходзімся адзначаць свята кожны па індывідуальнай праграме”, – сказалі арганізатары.

16.50

Журналісты зафіксавалі, што ад вуліцы Кульман у бок Багдановіча паехала 5 аўтазакаў і 3 аўтобусы поўныя міліцыі. Без затрыманняў сёння не абыйдзецца?

16.40

Інтрыга захоўваецца – ці будзе мітынг на плошчы Бангалор? Адны супраць гэтага, іншыя кажуць, што трэба выкарыстоўваць шанц, калі ўлады дазволілі акцыю. Тым часам, як ні дзіўна, колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў павялічылася. У асноўным – за кошт моладзі, якая далучылася падчас руху калоны.

16.35

Як перадае TUT.by, рганізатары адмовіліся ад мітынгу на Бангалор. Актывіст руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка абвясціў, што шэсце скончыцца ў McDonalds на плошчы Бангалор, людзі будуць разыходзіцца.

Пра прычыны адмены мітынгу, актывіст адказаў, што на жаль, многія музыкі адмовіліся ад удзелу ад канцэрту, і акрамя таго, «людзям надакучыла слухаць пустыя прамовы палітыкаў».

16.30

Многа бел-чырвона-белых сцягоў, ёсць сцягі ЕС, і адзін азербайджанскі (суполка студэнтаў Азербайджана), паведамляе “Наша ніва”.

16.20

Як перадае наш карэспандэнт, калона дайшла ўжо да вуліцы Якуба Коласа. Гучыць: “Слава героям! Гером слава!”, а таксама “Жыве Беларусь!”. Дарэчы, многія заўважылі, што АМАПаўцы, якія стаяць уздоўж дарогі, у новай форме – з вышытымі літарамі. Можна, сказаць, што сілавікі прыйшлі на Дзень Волі ў “вышыванках”.

16.05

Супрацоўнік ДАІ папярэджвае ўсіх, што на праезжую частку выходзіць нельга, але робіць гэта вельмі ветліва. Тым часам, машыны сігналамі вітаюць удзельнікаў акцыі.

16.00

Удзельнікі свята рушылі з месца. Над удзельнікамі лунаюць каля 40 бел-чырвона-белых сцягоў. Некалькі разоў скандавалі “Хто не скача, той маскаль”. Шэсце расцягнулася ад вуліцы Сурганава да кінатэатра «Кастрычнік». Бярэ ўдзел ужо, па розных падліках, каля 1 000 — 1 500 чалавек.

15.55

Viasna @viasna96

Пераапранутыя міліцыянеры здымаюць удзельнікаў ДВ на відэа

 

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

15.50

„Альтэрнатыва” развярнула свой плакат.

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

Фота Радыё Рацыя

15.35

Нагадаем, адной з тэм сённяшняй акцыі з’яўляецца салідарнасць з Украінай. Народ пачаў скандаваць «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне», у адказ гукаюць «Героям слава».

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

Фота Радыё Рацыя

15.30

«Самый главный вопрос на сегодня — независимость Беларуси», — заявил в комментарии для БелаПАН сопредседатель оргкомитета по созданию партии БХД Павел Северинец.

«Мы за мир, но мы готовы защищать свою Беларусь. Как вы видите, большинство пришедших — это молодежь. Люди, которые несмотря на неудобное время, взяли отгул на работе, пропустили пары, но пришли», — сказал он.

«Мингорисполкому должно быть стыдно, поскольку они хотели, перенеся акцию на столь ранее время, добиться небольшого количества людей, но этого у них не получилось», — добавил политик.

15.25

На мерапрыемстве прысутнічае прадстаўнік незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў царкоўным адзенні, а таксама некалькі заяўнікаў акцыі, у ліку якіх сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, намеснік кіраўніка руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, кіраўнік Мінскай арганізацыі БХД Віталь Рымашэўскі.

15.20

Паводле намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, адзначэнне Дня Волі ў Гомелі ўжо сталася.: – Мы наведаем памятныя мясціны, якія так ці інакш звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Наведаем таксама магілу Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў баронячы свабоду і незалежнасць Украіны. Таксама ў грамадска-палітычным цэнтры пройдзе вечарына прысвечаная Дню Волі, будзе прэзентацыя кнігі – вось такі фармат для Гомеля даволі прымальны і ў пэўнай ступені ўжо стаў традыцыйным.

15.15

Удзельнікаў ужо каля трох соцен. Апроч бел-чырвона-белых сцягоў, ёсць сцягі Еўразвязу, Украіны і прафсаюзу РЭП. Сярод расцяжак – «Беларусь – у Еўропу», «Мы – еўрапейцы», «Крым – Украіне, шчасце – краіне». Удзельнікі скандуюць «Жыве Беларусь». Прысутным раздаюць брашуры, дзе выдрукаваныя тэксты пяці песень: «Грай» Сяргея Міхалка, «Пагоня» Багдановіча, «Наш сцяг» (верш У. Някляева, музыка З. Вайцюшкевіча), «Не быць скотам» (Я. Купалы, С. Міхалка), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

15.10

Белыя і чырвоныя стужкі з’явіліся каля віцебскіх мастоў. Чыя гэта ідэя — невядома, але мінакі адразу звяртаюць увагу на незвычайную з’яву. На стужках белага колеру зробленыя надпісы «Жыве Беларусь!» і «Дзень волі», паведамляе Радыё Свабода.

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

15.05

Прадстаўнікі ГУУС заклікалі арганізатараў прытрымлівацца ўказанага ў заяўцы рэгламенту акцыі і папярэдзілі, каб удзельнікі шэсця і мітынгу не закрывалі твары. З кожным з заяўнікаў быў заключаны дагавор на абслугоўванне акцыі на агульную суму больш за 20 млн. рублёў.

15.00

Тэма магчымых правакацый узнімалася арганізатарамі акцыі 24 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі сталічнага ГУУС, паведаміў БелаПАН Янукевіч. Паводле яго слоў, супрацоўнікі міліцыі абяцалі адпаведную рэакцыю праваахоўных органаў у выпадку правакацый.

14.55

На месца збору пачынаюць прыходзіць удзельнікі акцыі. Разгорнута некалькі бел-чырвона-белых сцягоў. Ёсць людзі ў вышыванках і ў майках з нацыянальнай сімволікай. На пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» – некалькі дзясяткаў людзей у цывільным. У падземным пераходзе – міліцыянты ў форме, паведамляе Радыё Свабода.

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

Дзень Волі-2015 (онлайн-рэпартаж, фота)

Фота Сяргея Гудзіліна

14.50

Патэнцыйных удзельнікаў акцыі на месцы збору пакуль не відаць. А супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо даўно тут. Аўтазак да кінатэатра таксама падагналі, паведамляюць naviny.by.

14.45

За некалькі дзён да Дня Волі прадстаўнікі руху “Антымайдан-Мінск” накіравалі ў Мінгарвыканкам зварот з просьбай забараніць шэсце і мітынг. У афіцыйным адказе гарвыканкама наконт гэтага адзначаецца, што закон “Аб зваротах грамадзян” не прадугледжвае разгляду прапаноў аб выдачы або адмене выдачы дазволаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

14.40

Сёння стала вядома, што арганізатары святкавання Дня Волі заявілі аб адмене запланаванага на мітынгу канцэрту, паведамляе Tuzin.fm.

На мітынгу на плошчы Бангалор у 17.00 павінны былі выступіць Amaroka, «Мутнаевока» і ZnaROCK. Як сцвярджае адзін з арганізатараў акцыі Мікіта Семяненка, «усе музыкі непасрэдна сёння адмовіліся ад удзелу». «Каму боязна, а хто не паспявае з працы», – сказаў ён.

14.30

Дзень Волі будуць “ахоўваць” 66 супрацоўнікаў АМАПа. Пра гэта паведаміў у Facebook намеснік старшыні руху «За Свободу» Юрась Губарэвіч.

Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.

Сёлета шэсце і мітынг планаваліся з 17.00 да 20.00, але Мінгарвыканкам унёс свае карэктывы. Мерапрыемства наогул закончылася раней часу…

Сваё рашэнне змяніць час акцыі чыноўнікі тлумачылі тым, што вулічнае шэсце ў гадзіну пік нібыта стварае шмат нязручнасцяў мінчанам, якія вяртаюцца з працы, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнікі апазіцыі расцанілі дзеянні гарадскіх уладаў як спробу сарваць святкаванне Дня Волі, не даўшы магчымасці прыйсці на акцыю тым, хто працуе днём.

“Мы заклікаем прыйсці на Дзень Волі ўсіх, каму важныя каштоўнасці незалежнасці, салідарнасць з Украінай. Калі ёсць магчымасць, бярыце адгулы. Маніпуляцыі мінскіх уладаў не павінны нам перашкодзіць паказаць, што каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэту для нас па-сапраўднаму важныя”, – заявіў Аляксей Янукевіч.

Асноўныя тэмы святкавання Дня Волі ў гэтым годзе – незалежнасць Беларусі, салідарнасць з Украінай, а таксама пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі беларускіх уладаў.

Фотагалерэя Алеся Сівага

Поделиться ссылкой: