Мінскі гарвыканкам дазволіў правядзенне Дня Волі 25 сакавіка

3

Сваё рашэнне Мінгарвыканкам абгрунтаваў шматлікімі скаргамі мінулых гадоў аб тым, што шэсце ў гадзіну пік стварае шмат нязручнасцяў і прывёў шмат аргументаў чаму Дзень Волі фактычна перасунуты на сярэдзіну дня.

Напрыклад, прызначаны час будзе больш зручным для саміх удзельнікаў акцыі. Калі ў мінулым годзе Дзень Волі заканчваўся ўжо ў прыцемках, то сёлета акцыя пройдзе ў светлы час дня, што палегчыць працу фотажурналістаў.

Пра гэта “Беларускай праўдзе” паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Мы як арганізатары акцыі звяртаемся да ўсіх людзей, і перш за ўсё да моладзі, студэнтаў (да гэтага часу заняткі сканчаюцца ў большасці беларускіх ВНУ), прыйсці на Дзень Волі: ад вас залежыць лёс краіны, лёс незалежнасці, лёс акцыі», – падкрэсліў старшыня партыі БНФ.

Але збор пасярод працоўнага дня стварае нязручнасці для людзей, якія хацелі б прыйсці на Дзень Волі, але працуюць. Мне здаецца, гэта асноўны матыў пераносу часу акцыі », – падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

Рашэнне мінскіх чыноўнікаў у руху “За Свабоду” таксама называюць “здзеклівым”, таму што шэсце і мітынг пройдуць у рабочыя гадзіны.

Не было б праблем, калі б Дзень Волі, як належыць, быў дзяржаўным святам, — заяўляюць у руху. — Але ў выніку патрыётаў і свабодных грамадзян Беларусі — патэнцыяльных удзельнікаў акцыі — хочуць выставіць дармаедамі, якія замест працы мітынгуюць“.

Член аргкамітэта Ілля Дабратвор адзначыў, што час акцыі, які прызначан Мінгарвыканкамам, накіраван на змяншэнне колькасці ўдзельнікаў Дня Волі. “Большая частка людзей, якія хацелі б прыняць удзел у акцыі, сярод белага дня працуюць. Але нягледзячы на ўсе перашкоды, людзі выйдуць на Дзень Волі. Я яшчэ раз прапаную індывідуальным прадпрымальнікам скарыстацца магчымасцю легальна выказаць свой пратэст“.

Рух “За Свабоду” заклікае ўлады зрабіць цяперашняе 25 сакавіка выхадным днём, перадае БелаПАН. “Мы ўпэўненыя, што тысячы беларусаў гатовы адпрацаваць узамен адну з субот. У адваротным выпадку мы заклікаем беларусаў масава браць адгулы на працы і ўсё роўна сабрацца разам у цэнтры сталіцы, каб адсвяткаваць Дзень Волі“, — заяўляюць у арганізацыі.

Акцыя пройдзе пад агульным лозунгам «Разам за мір і незалежнасць».

Фота: euroradio.fm

Поделиться ссылкой: