Бабруйск стане «беларускім Севастопалем», калі там з'явяцца расійскія вайскоўцы

3

Можна было б не звяртаць увагі на такія правакацыі, калі б падобнымі псеўдагістарычнымі экскурсамі не абгрунтоўвалі справядлівасць далучэння Крыму.

«Расіяне даўно настойваюць на тым, каб у Бабруйску паўстала паўнавартасная расійская вайсковая база. Калі яна там з’явіцца, то гэта будзе такі адпаведнік Севастопалю ў Крыме. Зараз мы маем два расійскіх вайсковых аб’екты на нашай тэрыторыі – гэта ў прынцыпе не вельмі сур’ёзная справа. Бо гэта нават не расійскія вайсковыя базы, гэта беларускія вайсковыя аб’екты, здадзеныя ў арэнду расіянам. Там не так шмат людзей, і нейкай самастойнай ролі яны гуляць не могуць» – заявіў Ігар Лялькоў у эфіры «Белсату».

Поделиться ссылкой: