Белавус: Стаўленне да беларускамоўных як да змагароў і БНФаўцаў змяняецца

8

У Беларусі немагчыма не заўважыць рост цікавасці да беларускай мовы. Таму сёлетні Міжнародны дзень роднай мовы будуць адзначаць у нашай краіне з надзеяй.

Паводле кіраўніка «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса, беларускамоўных людзей усё менш папракаюць залішняй цікавасцю да палітыкі. «Я думаю, што паступова гэта змяняецца. Я ўчора прачытаў у «Фэйсбуку» цікавае меркаванне. Беларускамоўная дзяўчына піша, што ў яе запыталі: «Вы гаворыце па-беларуску, бо наведваеце курсы «Мова нанова?» А раней ёй казалі: «Вы што? БНФаўка?» – адзначыў грамадскі дзеяч.

Стаўленне да беларускамоўных як да змагароў, БНФаўцаў і небяспечных асобаў змяняецца, мяркуе актывіст.

Поделиться ссылкой: