Макей: Пытанне ўдзелу ў саміце Усходняга партнёрства вырашыць Лукашэнка

1

Міністр замежных спраў Латвіі, якая старшынюе ў ЕС, Эдгар Рынкевічс наведвае Беларусь у рамках працоўнага візіту. На яго сустрэчы з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем 19 лютага абмяркоўваліся пытанні эканамічнага, палітычнага і культурнага ўзаемадзеяння ЕС і Беларусі.   Падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Рызе сёлета 21−22 траўня.

Нагадаем, латвійскі бок і раней заяўляў пра жаданне, каб Беларусь на саміце Усходняга парнёрства была прадстаўленая на самым высокім узроўні. Раней Аляксандр Лукашэнка ніколі не прадстаўляў Беларусь на мінулых самітах — у Празе, Варшаве і Вільні.  

Еўрарадыё запыталася ва Уладзіміра Макея, хто прадставіць Беларусь на саміце ў Рызе.

Макей: “Пытанне вырашаецца. Кіраўнік дзяржавы вырашыць, хто паедзе на саміт”.

Фота — mfa.gov.by

Поделиться ссылкой: