Лукашэнка: Будзе ў нас усё нармальна ў эканоміцы — ніякія каляровыя рэвалюцыі нас з ног на галаву не паставяць

4

“Любыя ўзрушэнні тут — гэта выклікі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі. Будзе ў нас нармальна ў эканоміцы, ніякія ўзрушэнні нам не страшныя”, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, у краіне прынятыя ўсе неабходныя рашэнні, у тым ліку кадравыя, для нармальнага функцыянавання эканомікі. “Я нядаўна сказаў і прэм’еру, і новаму складу ўрада: вам ніхто не перашкаджае — дзейнічайце. Але пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы быць не павінна. Вытрымаем гэты трэнд (не абавязкова ўжо занадта дадаць сёлета), захаваем тое, што ёсць, у гэты крызісны цяжкі час, звязаны са знешнім уздзеяннем на нашу эканоміку, — значыць, у нас будзе мір і спакой, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас з ног на галаву не паставяць”, — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы зноў закрануў тэму “пятай калоны”, якая, паводле яго меркавання, традыцыйна паспрабуе “разгайдаць” грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

“Чакаць, што іх актыўнасць пойдзе на спад у год прэзідэнцкіх выбараў, таксама не трэба. У гэтых “дзеячаў” спецыфічнае разуменне палітыкі — замест прапановы канструктыўнай альтэрнатывы, сумленнай і адкрытай барацьбы за сімпатыі выбаршчыкаў, яны займаюцца правакацыямі і ўсімі тымі справамі, якія нам вядомыя. Мы гэта ўсё праходзілі, у нас ёсць дзейныя інструменты адэкватнага рэагавання, але — выключна ў прававым полі. І ўсе павінны разумець: мы ні з кім гуляць не будзем, і ў нас не заржавее, калі камусьці захочацца нейкага тут майдана ці яшчэ чаго-небудзь горшага”, — папярэдзіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, “сёння асабліва беражлівы падыход патрабуецца да расходаў бюджэтных сродкаў, якія неабходна выкарыстоўваць строга паводле прызначэння”. “Эканомія і ашчаднасць павінны стаць прыярытэтам для кожнай службовай асобы”, — падкрэсліў Лукашэнка.

“Як бы цяжка гэта нам ні давалася, Беларусь ні на ёту не адступіць ад выканання сваіх сацыяльных абавязацельстваў. Больш за тое, сёлета мы пачалі рэалізацыю шэрагу амбіцыйных праектаў, скіраваных на сацыяльную падтрымку сем’яў і арганізацыю дэмаграфічнай бяспекі”, — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Фото пресс-службы президента Беларуси

Поделиться ссылкой: