Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў гэтым пытанні ён згодны з выказваннем канцлера Германіі Ангелы Меркель. “Асцярожны аптымізм – тое, што прысутнічае пры ацэнцы выканання мінскіх дамоўленасцей”, – адзначыў ён.
Паводле слоў Уладзіміра Макея, на гэтым этапе, калі на паўднёвым усходзе Украіны “ідзе вайна, нервы максімальна напружаны і можа здарыцца ўсё, што хочаце”, важна, каб рашэнні, якія былі дасягнуты некалькімі днямі раней на саміце ў беларускай сталіцы, выконваліся безагаворачна.
Кіраўнік МЗС заўважыў, што Беларусь асацыіруецца з месцам, дзе можна і атрымліваецца дамаўляцца аб міры. “Мы заяўлялі, што гатовы і далей прадастаўляць пляцоўку ў любым фармаце, каб ва Украіне як мага хутчэй усталяваліся мір і стабільнасць”, – сказаў ён.