Чарговая распрацоўка масачусэцкай кампаніі «Boston Dynamics» – самая малая і мабільная версія спрытных чатырохногіх, праца над якімі вязецца ўжо каля дзесяці гадоў. «Spot» важыць усяго 72 кілаграмы, тады як яго папярэднік, «BigDog» – роўна ўдвая больш.

Як і ранейшыя мадэлі, новая тэхніка працуе дзякуючы прасунутай сістэме гідраўлічнага прыводу з выкарыстаннем электрычнай сілавой сістэмы ды акумулятара. Гэта дазволіла пазбавіцца ад абмежавальніка перасоўнасці – дротаў, а таксама значна падвысіла манеўранасць. «Spot» пабудавалі пасля таго, як кампанію «Boston Dynamics» набыў «Google».

Сабака пазіцыянуецца не як памочнік жаўнера ў ваенных аперацыях, а як сябар гараджаніна. Прыладу можна трымаць у кватэры ды браць з сабою на прабежкі або, напрыклад, у краму – амаль як хатнюю жывёліну. Яго нават можна штурхнуць – прылада не зломіцца і не пакрыўдзіцца. Пра камерцыйнае выкарыстанне сталёвага сабакі пакуль размова не вядзецца, відавочна, з прычыны прагрэсіўных тэхналогіяў, якімі апелюе кампанія.

Поделиться ссылкой: