Пасол Украіны: Перамовы ў Берліне прайшлі з некаторымі адчувальнымі вынікамі для наступнай сустрэчы ў нармандскім фармаце ў Мінску

4

паведаміў пасол Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік.

“Толькі што закончыліся васьмігадзінныя цяжкія перамовы ў Берліне з некаторымі адчувальнымі вынікамі для сустрэчы лідараў дзяржаў у нармандскім фармаце ў Мінску”, — напісаў дыпламат у “Твітэры”.

Нагадаем, сустрэча ў Берліне прайшла мінулай ноччу за зачыненымі дзвярамі. Падрабязнасці перамоў прэсе не паведамлялі.

На сераду, 11 лютага, у Мінску запланаваная сустрэча лідараў дзяржаў у нармандскім фармаце па ўкраінскім пытанні з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі. Сёння, 10 лютага, у Мінску павінна адбыцца сустрэча кантактнай групы па Украіне.

Поделиться ссылкой: