Кабякоў патрабуе

2

Пра гэта кіраўнік беларускага ўрада заявіў 6 лютага ў падмаскоўных Горках на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

“Практыка паказвае, што нам неабходна выходзіць на ўзгодненыя механізмы функцыянавання саюза ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны свайго рынку адносна трэціх краін, — цытуе Кабякова дзяржаўнае агенцтва БелТА. — У сувязі з гэтым мы чакаем ад ЕЭК канкрэтных прапаноў па дапрацоўцы дагаворна-прававой базы саюза. Асобна нам трэба прааналізаваць ролю і паўнамоцтвы ў гэтых пытаннях Еўразійскай эканамічнай камісіі”.

Прэм’ер-міністр Беларусі лічыць, што даклад ЕЭК павінен утрымліваць прапановы па механізме маніторынгу камісіяй выканання бакамі прынятых у ЕАЭС рашэнняў і магчымыя меры адказнасці дзяржаў-членаў за іх невыкананне. Таксама трэба прадугледзець адказнасць ЕЭК за неэфектыўнае выкананне абавязкаў па правядзенні такога маніторынгу.

Кабякоў прапанаваў узмацніць адказнасць членаў калегій ЕЭК па кірунках іх працы. “Менавіта члены калегіі павінны своечасова фіксаваць парушэнні права саюза і ініцыяваць адпаведныя расследаванні камісіяй”, — лічыць Кабякоў.

Ён таксама заявіў, што Еўразійская эканамічная камісія павінна ў тэрміновым парадку аднавіць актыўную работу над спісам выключэнняў і абмежаванняў, што існуюць у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Кабякоў адзначыў, што напярэдадні падпісання дагавора аб ЕАЭС ЕЭК разгарнула актыўную дзейнасць па выяўленні існуючых выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі таварамі і паслугамі. “Сёння пра гэтую работу ад камісіі мы фактычна нічога не чуем, больш за тое, спіс выключэнняў пачынае зноў павялічвацца, — канстатаваў прэм’ер-міністр. — Цяпер нам усім трэба вырашыць, як рухацца далей”.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што “нават праціўнікі еўразійскай інтэграцыі прызнаюць, што ЕАЭС — гэта магутнае збудаванне сусветнага маштабу”. “Але мы здалі наш дом з шэрагам недаробак, — сказаў ён. — Некаторыя з іх мы непасрэдна замацавалі ў нашым акце прыёмкі, гэта значыць у дагаворы аб ЕАЭС, у выглядзе пераходных перыядаў да 2025 года”.

 
Марына Носава. 

Фото news.tut.by

Поделиться ссылкой: