Максім Вінярскі распачаў на Акрэсціна сухую галадоўку

0

Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала актывіста адміністратыўным арыштам на 15 сутак за ўдзел ва ушанаванні памяці герояў «Нябеснай сотні» каля помніка Тарасу Шаўчэнку.

Нагадаем, 22 студзеня вечарам прыкладна каля 15 чалавек запалілі знічы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёку ад амбасады Ўкраіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Украіне беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Усе ўдзельнікі былі затрыманы амапам адразу пасля акцыі і дастаўлены ў Цэнтральны РУУС сталіцы. У дачыненні да некаторых удзельнікаў з боку праваахоўнікаў ужывалася фізічная сіла. На другі дзень 5 актыстаў прысудзілі да арыштаў, а Ніну Багінскую да грашовага штрафу.

Максім Вінярскі неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі пад час і напярэдадні афіцыйна дазволеных акцый дэмакратычнай грамадскасці, адбываў арышты. У красавіку 2014 года ён таксама доўгі час трымаў сухую галадоўку. 

Фота: belapan.com

Поделиться ссылкой: