Беларускія навукоўцы прыдумалі таблеткі, якія заменяць уколы

На хімічным факультэце Белдзяржуніверсітэту распрацавалі антыбіётык у таблетках, які замяняе ўколы. Як адзначае прэс-служба ўніверсітэту, распрацоўка вельмі важная для доўгатэрміновай тэрапіі. Напрыклад, лекаванне туберкулёзу, устойлівага да лекаў, патрабуе ін’екцыяў антыбіётыкаў цягам ажно васьмі месяцаў. Гэта прыводзіць да штодзённых уколаў, розных пабочных рэакцыяў і псіхалагічнага дыскамфорту хворых.

Мяркуецца, што новая распрацоўка БДУ будзе запатрабаванай у фармацэўтычнай прамысловасці і неўзабаве ў Беларусі арганізуюць выпуск таблетак для туберкулёзных хворых, перадае БЕЛТА.

Фота: aif.ru

Поделиться ссылкой: