Затрыманых каля помніка Шаўчэнку ў Мінску асудзілі на арышт

1

Адміністратыўным 15-суткавым арыштам пакараныя актывісты Алесь Макаеў і Максім Вінярскі, паведамляе Радыё Свабода. 23 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

Паводле сайта spring96.org, Мікола Колас і Яўген Батура асуджаныя на 10 сутак. Вольга Нікалайчык атрымала 5 сутак арышту.

Актывістку Ніну Багінскую, якую ўчора адпусцілі з міліцыі, таксама будуць судзіць.

Суд ідзе ў закрытым рэжыме — суддзя Вікторыя Шабуня, нягледзячы на шматлікія просьбы, не дазволіла прысутнічаць на працэсе журналістам і праваабаронцам.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 студзеня, у гадавіну расстрэлаў на Майдане людзі збіраліся ў Мінску ля помніку Тарасу Шаўчэнку. Яны хацелі ўшанаваць памяць загінулага там Героя Нябеснай сотні беларуса Міхаіла Жызнеўскага і іншых ўкраінскіх герояў. Яны ўсклалі кветкі, праспявалі гімн Украіны і беларускі рэлігійны гімн “Магутны Божа”. Пасля гэтага пачаліся затрыманні.

У выніку частку затрыманых адпусцілі, а частка актывістаў былі абвінавачаныя ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

Фото с сайта euroradio.fm

Поделиться ссылкой: