Лукашэнка сёння прыме ўдзел у паседжанні Палаты прадстаўнікоў

3

15 студзеня Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у паседжанні Палаты прадстаўнікоў. Яе пазачарговая сесія мусіць ухваліць рашэнне аб прызначэнні новага прэм’ер-міністра і новага кіраўніка Нацбанку. Пачатак а 11-й гадзіне, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, у канцы снежня мінулага года прэм’ера Міхаіла Мясніковіча змяніў Андрэй Кабякоў, а старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову — Павел Калаўр.

Гэтыя прызначэнні мусіць ухваліць і сэсія Савета Рэспублікі, якая таксама збярэцца 15 студзеня. Паводле Канстытуцыі, згоду на прызначэнне, напрыклад прэм’ер-міністра, неабходна атрымаць не пазней, як праз два тыдні пасля падпісання адпаведнага указу кіраўніком краіны. Нагадаем, ён з’явіўся 27 снежня, а дэпутатаў і сенатараў для разгляду “кадравых пытанняў” збяруць 15 студзеня — а гэта амаль тры тыдні. 

Як адзначае БелаПАН, чакаецца, што ў пятніцу перад сенатарамі выступіць Аляксандр Лукашэнка. Магчыма, менавіта ў гэты дзень Міхаіл Мясніковіч будзе абраны старшынёй Савета Рэспублікі.

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой: