«Нармандскі фармат» – гэта не «Мінскі пратакол». На што разлічвае Украіна ў перамовах?

0

Халастыя стрэлы на дыпламатычным фронце

«Нармандскі фармат» – гэта не «Мінскі пратакол». На што разлічвае Украіна ў перамовах?

“Мінскія пагадненні” не прывялі да міру

«Мінскае пагадненне» аб спыненні агню гэтак і не прывяло да міру. З 12 пунктаў фактычна выконваецца толькі адзін – аб гарантыях бяспекі для ўдзельнікаў кансультацыяў. Самыя ж галоўныя – аб спыненні агню, вызваленні палонных па-ранейшаму ігнаруюць абодва бакі ў той ці іншай ступені.

Тым не менш, падпісаны мемарандум – адзіны дакумент, які можа быць тэмаю для перамоваў дыпламатаў. Ці дыскусія пойдзе далей за канстатацыю таго, што «Мінскі пратакол» не працуе?

Перамовы ў Астане – без тэрарыстаў

«Нармандскі фармат» – гэта не «Мінскі пратакол». На што разлічвае Украіна ў перамовах?

Закрыццё украінска-расейскай мяжы – гэта канец “ЛНР” і “ДНР”

Украінскі міністр замежных справаў Павел Клімкін выказаў спадзяванні на тое, што саміт, запланаваны на сярэдзіну студзеня ў Астане, дадуць рэальныя вынікі. У бліжэйшы ж панядзелак мае адбыцца падрыхтоўчая сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.

«Самае важнае для нас – дээскалацыя сітуацыі на Данбасе. Вось, чаму мы хочам вынік, а не фармальнасці. У коле міністраў мы абмяркуем, што мы можам зрабіць, каб прасунуцца наперад», – сказаў Клімкін.

Аднак прадстаўнікі Францыі і Нямеччыны выказалі сумневы адносна мэтазгоднасці сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў да таго часу, пакуль не будзе выконвацца «Мінскі пратакол». Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што выкананне ўсіх 12 пунктаў маглі б стаць падставаю для паслаблення санкцыяў супраць Расіі.

Як вынікае з выказванняў кіраўніка ўкраінскага МЗС, Кіеў гатовы пайсці на пэўныя саступкі тэрарыстам. А менавіта – адмовіцца ад далейшага мілітарнага спосабу развязання канфлікту і правесці на Данбасе выбары. Але гэта можа быць магчыма, толькі калі на саступкі пойдзе Расія.

«Мы, нарэшце, хочам закрыцця украінска-расійскай мяжы і будзем сістэматычна працаваць над дасягненнем гэтай мэты», – зазначыў Клімкін.

Ці варта казаць, што закрыццё мяжы азначае канец паставак зброі і жывой сілы на тэрыторыі, што кантралююць баевікі «ЛНР» і «ДНР»?

Змусіць Расію да міру

«Нармандскі фармат» – гэта не «Мінскі пратакол». На што разлічвае Украіна ў перамовах?

Пуціну патрэбныя перамовы з Захадам, каб спыніць дзеянне санкцыяў

Заходнія санкцыі наклаліся на падзенне сусветных коштаў на нафту. Кумулятыўны ўдар па эканоміцы Расіі яшчэ не адзін год будзе адчувальны для гаспадаркі. Бо праблемаю сталася не толькі падзенне курсу рубля, але і забарона на пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання для здабычы нафты і газу.

Выкананне «Мінскага пратаколу», які шмат у чым – кампрамісны і не адпавядае інтарэсам Кіева, для Масквы азначае пройгрыш у ваеннай авантуры на Данбасе.

Сустрэча ў «Нармандскім фармаце» – з удзелам Францыі і Нямеччыны, дала б шанец Пуціну дабіцца паслабленняў санкцыяў. Аднак без рэальных саступак з боку Расеі гэтая сустрэча можа папросту не адбыцца.

Поделиться ссылкой: