Суд праваабаронцы Танкачовай працягнецца 9 студзеня

0

Часу на выступ усіх сведкаў па справе не хапіла, таму пасяджэнне працягнецца 9 студзеня а 11-й гадзіне. Як паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”, заўтра ў судзе выступіць сведка, які можа патлумачыць сутнасць грамадска небяспечнай дзеі Танкачовай, а таксама перапіску зваротаў з грамадскасцю.

5 лістапада Першамайскі РУУС прыняў рашэнне пра высылку праваабаронцы на тры гады на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць Беларусь у бліжэйшыя тры гады. Нагодай для рашэння сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Пакуль праваабаронца абскарджвае гэтае рашэнне, ёй падаўжаюць рэгістрацыю на часовае пражыванне ў Беларусі. Грамадзянка Расіі Алена Танкачова жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут уласнае жыллё і працу.

На судовым пасяджэнні 8 студзеня сведкі распавядалі, наколькі значныя дзеянні Танкачовай для Беларусі, для абароны правоў чалавека, для абароны правоў інвалідаў і г.д.

Фота http://spring96.org


Поделиться ссылкой: