Беларусь стала старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза

1

З 1 студзеня ўступае ў сілу дамова аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. 29 траўня 2014-га ў Астане яе падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана. Як вядома, Беларусь атрымала права быць старшынёй у 2015 годзе ў ЕАЭС. Пра гэта 23 снежня заявіў Уладзімір Пуцін, які пажадаў “беларускім сябрам поспехаў”.

Такім чынам, з 1 студзеня Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца кіраўніком Еўразійскага эканамічнага саюза.

РІА “Новости” нагадвае, што дзяржавы-ўдзельніцы дамовы (а да яе пазней далучылася Арменія, але мусіць прайсці пераходны перыяд, на чарзе — Кыргызстан) ўзялі на сябе абавязацельствы гарантаваць свабодны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, здзяйсняць узгодненую палітыку ў найважнейшых галінах эканомікі.

Штаб-кватэра Еўразійскай камісіі будзе знаходзіцца ў Маскве, фінансавы рэгулятар — у Алма-Аце, суд ЕАЭС — у Мінску.

Беларусь стала старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза

Фота: ria.ru

Поделиться ссылкой: