Лукашэнка: Калі Захад працягне нам руку, трэба гэтым скарыстацца (відэа)

3

Кіраўнік дзяржавы ў аўторак зрабіў шэраг гучных заяваў. Прадстаўляючы новага старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калавура, Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра сітуацыю ў фінансавым сектары. На прадстаўленні новага кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца Лукашэнка выказаўся пра дзяржапарат і чыноўнікаў, а таксама закрануў міжнародную палітыку.

Беларусь будзе імкнуцца да нармалізацыі адносінаў з Захадам на ўмовах раўнапраўя, аднак Расію ёй не заменіць ніводная іншая краіна свету, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Мы мяжуем з Захадам і не хочам ніякіх сутыкненняў — ні палітычных, ні дыпламатычных, палова нашага гандлю там, — цытуе словы Лукашэнкі РІА “Новости”. — Калі Захад працягне нам руку супрацоўніцтва, то трэба гэтым скарыстацца. Мы будзем імкнуцца да нармалізацыі стасункаў з Захадам. Калі яны хочуць з намі на роўных супрацоўнічаць і даюць сігналы да гэтага, мы прымем гэты сігнал”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што “Беларусь не будзе дзейнічаць на шкоду брацкай Расіі”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2015 год будзе для нашай краіны складаным. У год прэзідэнцкіх выбараў ён не хоча дапусціць знешняга ціску на Беларусь “ні з Захаду, ні з Усходу”.

Фота: АР

Поделиться ссылкой: