Пушылін: Перамовы ў Мінску пачнуцца сёння а 15-й гадзіне (відэа)

3

Сустрэча кантактнай групы ў Мінску па сітуацыі на Данбасе пачнецца 24 снежня а 15-й гадзіне. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі” Дзяніс Пушылін.

Паводле яго слоў, будуць абмеркаваныя пытанні адводу артылерыі і сродкаў залпавага агню на бяспечную адлегласць ад размежавальнай лініі, абмен палоннымі, спыненне эканамічнай блакады Данбаса і ўвядзенне ў дзеянне Украінай закона аб асаблівым статусе гэтага рэгіёна, інфармуе РІА “Новости”.

Нагадаем, дамоўленасць пра правядзенне ў Мінску 24 і 26 снежня чарговых сустрэч кантактнай групы была дасягнутая пасля тэлефонных размоваў лідараў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі. Кіраўнікі самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР” наракаюць, што яны так і не атрымалі афіцыйных запрашэнняў і вымушаныя былі ехаць у Беларусь без іх.

Перамовы ў Мінску па сітуацыі на Данбасе будуць праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме. З такой ініцыятывай выступілі ўдзельнікі кантактнай групы, паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Фота — ria.ru

Поделиться ссылкой: