Друкарня адмовілася выпускаць газету «Свободные новості»

0

Пра нявыхад газеты нам паведаміла чытачка, якая хацела набыць чарговы нумар «Свободных новостей плюс» у адным з кіёскаў «Белсаюздруку». Аднак нумара ў продажы не было. 

Як паведаміў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар выдання Васіль Зданюк, у тыпаграфіі проста адмовіліся надрукаваць наклад, ніяк гэта не абгрунтаваўшы.

У сваю чаргу намеснік дырэктара прыватнай тыпаграфіі «Плутас-маркет» Ігар Вішнеўскі патлумачыў сваю адмову паломкай абсталявання. На пытанне, чаму іншыя газеты на тым жа абсталяванні ўсё ж былі надрукаваныя, ён адказаў так: «Ну… рамантавалі…».

Наконт наступнага нумара Вішнеўскі канкрэтна нічога не сказаў.

«У іх вялікі тыраж, а мы яшчэ не зусім разабраліся… Калі малыя наклады, то мы яшчэ можам нешта зрабіць», — вось і ўсё тлумачэнне.

Каб выйсці з сітуацыі, газета тэрмінова шукае іншую друкарню.

«Свободные новості плюс» — адна з самых папулярных газет Беларусі. Яе наклад перавышае 31 тысяч асобнікаў. Яна выходзіць з 1991 года.

Поделиться ссылкой: