У Магілёве “клан Пузевіча” перамог “клан Рудніка”

7

Папярэднічала адстаўцы супрацьстаянне кіраўніка вобласці з генеральным дырэктарам прадпрыемства “Магілёўхімвалакно” Сяргеем Пузевічам.

Падзеі разгортваліся як у дэтэктыве.

У канцы кастрычніка старшыня Магілёўскага аблвыканкама праводзіў нараду з дырэктарамі буйных прадпрыемстваў вобласці з нагоды таго, як выходзіць з крызісу. Пад раздачу патрапіў і гендырэктар магілёўскага гіганта Сяргей Пузевіч.

Кіраўнік “Хімвалакно” быў не ў гуморы і не вытрымаў крытыкі ў свой адрас. Ён  адкрытым тэкстам у прысутнасці ўсіх паслаў Пятра Рудніка куды падалей і запытаў хто такі Пётр Руднік, што ён выношае мазгі дырэктару самага буйнога прадпрыемства краіны. З гэтымі словамі Пузевіч пакінуў “губернатарскую” нараду.

Праз 10 дзён у Магілёў прыехаў Аляксандр Лукашэнка і Пётр Руднік паскардзіўся яму аб тым, што ён не прызначае дырэктароў і ўлады над імі не мае. Прэзідэнт выслухаў “губернатара” і даў яму дазвол на любыя кадравыя прызначэнні цягам вызначанага перыяда. Адразу сваіх пасад пазбавіліся трое дырэктароў дзяржаўных прадпрыемстваў, аднак сярод іх не было прозвішча Сяргея Пузевіча.

Замест таго, каб вызваліць яго ад пасады дырэктара, Руднік даў заданне праваахоўным органам шукаць кампрамат на свайго крыўдніка.

У выніку на “Магілёўхімвалакно” адбылася праверка з нагоды таго, як былі засвоены сродкі на мадэрнізацыю прадпрыемства і ў гэты момант, нібы выпадкова, згарае ад кароткага замыкання новая лінія абсталявання, якое было закупленна за выдаткаваныя сродкі.

Далей, на мінулым тыдні, праваахоўныя органы прысякаюць буйны крадзёж прадукцыі з “Магілёўхімвалакно”. Падчас вывазу 8 тон кроші палімера былі затрыманы 15 чалавек, у тым ліку начальнікі цахоў і змен. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПа, якія курыраваліся Следчым камітэтам.

Сяргей Пузевіч быў шакаваны тым, што адбываецца і не знаходзіў сабе месца. Асабліва яго турбаваў той факт, як АМАПаўцы незаўважнымі патрапілі на тэрыторыю падуладнага яму прадпрыемства. Пра спецаперацыі праваахоўнікаў нідзе нічога не паведамлялася.

Учора, 22 снежня, Сяргей Пузевіч паехаў у Мінск у Міністэрства прамысловасці і па чутках патрапіў на прыём да прэзідэнта. Што ён там яму гаварыў і як аргументаваў усё, што адбываецца, аднак адразу пасля яго візіту Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні Пятра Рудніка з пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Атрымліваецца, што “клан Пузевіча” перамог “клан Рудніка”, а Магілёў цяпер чакае новага старшыню аблвыканкама.

Поделиться ссылкой: