“Усходняе партнёрства” можа адмовіцца ад падтрымкі Беларусі

2

 што сёння найбольшая падтрымка павінна быць скіравана на дзяржавы, якія “даказалі” сваё жаданне ісці дэмакратычным шляхам развіцця.  Супраць такіх выказванняў выказаліся прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партый.

Паводле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, такая пазіцыя цалкам супярэчыць дэмакрытычным каштоўнасцям Еўропы:

– Гэтая тэндэнцыя можа прывесці да таго, што беларусаў будуць лічыць чорнымі людзьмі Еўропы, недачалавекам, нацыяй, няздольнай да дэмакратыі. Вельмі важна, каб сёння дэмакратычная супольнасць, грамадзянская супольнасць Беларусі ўсё ж выступала адным голасам і прадстаўляла беларускі народ, які беларускія ўлады сёння не прадстаўляюць.

“У беларускай грамадзянскай супольнасці ёсць сілы, каб даказаць, што беларусы – еўрапейская і годная нацыя”,  – лічыць Віталь Рымашэўскі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

* * *

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў міжнародным форуме „Трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі: новыя выклікі і новыя магчымасці”, які праходзіць у Варшаве.  „Зараз вельмі моцна гучыць падыход, што лепш мець зону больш ці менш лаяльных і стабільных дыктатарскіх краін, чым хаос і нестабільнасць, якія наступілі пасля дэмакратычных зменаў у краінах Блізкага Усходу, або чым вайна ва Украіне”, — адзначае Віталь Рымашэўскі.

– Сёння ідзе небяспечная тэндэнцыя. Па-першае, у Бруселі ўсур’ёз разглядаецца мажлівасць запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на Рыжскі саміт. Гэта інфармацыя дакладная. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. І ў прынцыпе ёсць з боку многіх польскіх палітыкаў, еўрапейскіх палітыкаў такі падыход, які ўсё больш і больш набірае ўплыў, што трэба падтрымліваць, безумоўна, заплюшчваючы вочы на парушэнні правоў чалавека, на адсутнасць рэформ, беларускі рэжым, дзеля таго, каб Беларусь захавала нейтралітэт у вайне з Украінай, а таксама для таго, каб проста была стабільная дзяржава на мяжы з Еўразвязам.

Форум, прысвечаны новым выклікам, з якімі сутыкаецца еўрапейская бяспека, а таксама іх аналізу ў кантэксце трансатлантычнага і глабальнага вымярэння. Сярод спікераў форуму — палітыкі і грамадскія дзеячы з краін ЕС, Украіны, Грузіі, Арменіі і Расеі, у тым ліку Андрэй Парубій, Андрэй Дзяшчыца, Марылуізе Бек і іншыя.

* * *

Падчас канферэнцыі прагучалі меркавані, што ёсць народы не гатовыя да дэмакратыі, з чым незгодны Віталь Рымашэўскі, адзначыўшы, што дасягненне дэмакратыі неадемнае права любога чалавека.

– Па сутнасці ідзе размова пра больш прынцыповыя сур’ёзныя рэчы, таму што зараз ўсур’ёз ставіцца пад пытанне тая пазіцыя, што дэмакратыя ёсць неад’емным правам кожнага народа, кожнага чалавека. І ўсё больш і больш замест гэтай канцэпцыі гучыць іншы падыход, маўляў, ёсць народы здольныя да дэмакратыі, як напрыклад палякі, ці чэхі, ці народы краін Заходняй Еўропы. А ёсць няздольныя. І вось да гэтых народаў другога гатунку далучаюць зараз і беларусаў.

„Беларусы вартыя таго, каб жыць у еўрапейскай дэмакратычнай краіне. І наша пазіцыя, што дыялог з рэжымам у Беларусі павінен праходзіць пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Поделиться ссылкой: