Павел Вінаградаў з’ехаў з Мінска 12 снежня. Як паведамляла Еўрарадыё, бліжэйшым часам ён будзе жыць у бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у лекава-працоўны прафілакторый.
У гутарцы з Еўрарадыё Вінаградаў падзяліўся планамі на будучыню:
Вінаградаў: “Пасяджу, пабудую планы. Натуральна, трэба будзе нешта рабіць… Зараз у нас стала модна “абнуляцца” — вунь Міхалок “абнуліўся”. Я таксама паспрабую “абнуліцца”, падумаць, каб да свайго вяртання ў Мінск прыдумаць што-небудзь глабальнае і крутое, каб гэта ажыццяўляць”.
Вінаградаў кажа, што збіраецца наязджаць у Мінск, бо тут у яго застаецца жонка і афіцыйная праца.
Фота — 34mag.net