Журы прызнала ўзнагароду беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму адзінагалосна, кажа прафесар Ірэна Ліповіч:
– Адказ на пахвалу і падзяка з’яўляюцца квінтэсэнцыяй характару гэтага чалавека, якія павялічылі радасць ад гэтай узнагароды. Паглядзіце колькі ў гэтым годнасці, цалкавітая адсутнасць нянавісці, погляд у аддаленую будучыню.
Старшныя праваабарончага цэнтру „Вясна”, былы палітычны зняволены Алесь Бяляцкі бачыць ва ўзнагародзе сігнал і пацверджанне правільнасці дзеянняў на карысць грамадзан Беларусі:
– Відавочна, што гэта ўзнагарода не мне, а ўсім беларускім праваабаронцам і ўвогуле грамадскім актывістам, усім беларусам, хто хоча, каб наша дзяржава, наша Беларусь стала дэмакратычнай прававой дзяржавай, у якой людзі не баяліся б гаварыць і жыць так, як яны хочуць і так, як яны думаюць.
Алесь Бяляцкі з’яўляецца першым лаўрэатам прэміі імя Паўла Уладковіча, які не з’яўлаецца грамадзінам Польшчы.