Васіль Парфянкоў: Не страшна калі ты адзін, страшна, калі ты нуль

2

Удзельнік Плошчы 2010 году Васіль Парфянкоў ужо некалькі разоў трапляў за краты. Апошні раз быў асуджаны на 1 год зняволення за парушэнне рэжыму прэвентыўнага нагляду. Паводле яго, з-за прыдзірак адміністрацыі большую частку зняволення правёў у памяшканні камернага тыпу і штрафным ізалятары – агулам 267 дзён:

– Парушэнні мне даваліся проста на роўным месцы. У камерах у мяне заўсёды было чыста, прыбрана, таму што я ад няма чаго рабіць заўжды займаўся прыборкай, займаўся спортам. А яны прыходзілі і кажуць: вось у цябе тут пыл, тут пыл, за парушэнне формы адзення. Стараліся мяне падламіць – і фізічна, і былі пагрозы, маўляў, мы цябе згнаім у адзіночцы. Я ім казаў, што не страшна калі ты адзін, страшна, калі ты нуль.

Паводле Васіля Парфянкова, за ім зноў усталяваны прэвентыўны нагляд на 1 год. З дзесяці гадзін вечара ён павінен знаходзіцца дома, і два разы на тыдзень хадзіць адзначацца ў міліцыю.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Поделиться ссылкой: