“Хочам прыцягнуць увагу да праблемы наяўнасці палітычных зняволеных у нашай краіне і данесці гэтую інфармацыю да як мага большай колькасці людзей”, – распавяла старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч:
– Хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да эканамічных і палітычных праблемаў у нашай краіне. Бо без пераадолення негатыўных з’яваў, каб не было палітвязняў, каб свабода была ў краіне, нельга ні эканамічны стан палепшыць, ні жыццё кожнага грамадзяніна ўвогуле.
Запісацца ў ініцыятыўную групу па вылучэнні ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча можна ў офісе абласной арганізацыі АГП. Кантакты можна знайсці на сайце партыі.
Фота statkevich.org