АГП ставіць на Статкевіча і Лябедзьку

2

Кіраўніцтва АГП выступае за тое, каб сцэнар правядзення прэзідэнцкай кампаніі меў два галоўныя складнікі. Першы — гэта фармаванне і абазначэнне рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Міколы Статкевіча. На думку кіраўнікоў АГП, гэта дасць магчымасць выступіць з пасланнем да грамадзян Беларусі і паказаць, наколькі актуальная для нашай краіны тэма свабодных выбараў і палітычных вязняў.

Аднак, зыходзячы з таго, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча фактычна немагчымая, АГП прапануе другі складнік, у межах якога трэба вызначыць кандыдата ад дэмакратычных сілаў, які пойдзе да людзей падчас выбарчай кампаніі з новай эканамічнай палітыкай. Пры гэтым, лічыць партыя, можна прыцягнуць да выбарчай кампаніі новых людзей, якія раней былі ўбаку ад палітыкі.

На ўдакладняльнае пытанне — «Хто можа стаць гэтым другім кандыдатам замест Статкевіча?» — лідар АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што на сёняшні дзень пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі толькі два чалавекі: Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька.

Што тычыцца Кангрэсу дэмакратычных сілаў, кіраўніцтва АГП вырашыла да канца гэтага месяца правесці кансультацыі ўнутры кааліцыі партыяў і грамадскіх арганізацыяў «Талака» і вынесці па працэдуры яго правядзення салідарнае рашэнне.


Няма запісаў для адлюстравання