Якімі будуць выбары-2015, калі апазіцыя не здолее вылучыць адзінага?

0

Калі апазіцыя не пойдзе адзіным фронтам на прэзідэнцкія выбары ў 2015 годзе, то некалькі апазіцыйных прэтэндэнтаў рызыкуюць не набраць па 100 тыс галасоў дзеля рэгістрацыі ў кандыдаты. «Подпісы неабходна сабраць фактычна за 4 тыдні. У сённяшняй сітуацыі гэта вельмі няпроста, бо ёсць надзвычай вялікая апатыя ў грамадстве», – заўважыў спадар Янукевіч. Паводле яго, цяпер беларусы неахвотна размаўляюць пра палітыку. На прэзідэнцкіх выбарах цікавасць да палітычных падзеяў можа павысіцца, але не будзе незвычайна вялікай, прагназуе палітык.

Вылучэнне адзіным кандыдатам ад апазіцыі палітвязня Мікалая Статкевіча – не першасны варыянт, але магчымы, заўважыў спадар Янукевіч. «Калі мы пераканаемся, што абсалютна выключаныя тыя варыянты, якія дазваляюць падчас гэтай выбарчай кампаніі пайсці шырэй у грамадства і працаваць не толькі на дэмакратычны электарат, але і на тых, хто пакуль не на нашым баку, пазмагацца за гэтую большасць, тады мы зможам разглядзець варыянт вылучэння Міколы Статкевіча, што будзе формай байкоту гэтых выбараў і фактычна азначае працу перадусім з дэмакратычным сегментам грамадства», – адзначыў прадстаўнік апазіцыі.

17 лістапада 5 палітычных сілаў з дэмакратычнай «сямёркі» – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» – узгаднілі працэдуру вылучэння адзінага кандыдата на адмысловым кангрэсе, што мае прайсці ў траўні. Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» пакуль не далучыліся да пагаднення аб вылучэнні адзінага.


Няма запісаў для адлюстравання