Юрася Беленькага будуць судзіць за "Дзяды"

0

У судзе Першамайскага раёна Мінска 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэнне парадку правядзення вулічных акцый падчас шэсця ў Мінску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.

Пасля акцый на Юрася Беленькага склалі тры пратаколы — за тое, што ён як адказны за правядзенне акцый не ўзгадніў з міліцыяй меры бяспекі падчас вулічных акцый. Паводле Юрася Беленькага, пратаколы былі складзеныя беспадстаўна. Ён лічыць, што ў тым, як прайшлі жалобныя акцыі на Дзяды, няма і намёку на тое, каб з боку ўладаў былі абвінавачванні ў нейкіх парушэннях:

«Акцыя Дзяды прайшла вельмі добра і спакойна. Але супраць мяне былі складзеныя тры пратаколы. 12 лістапада ўжо адбылося першае пасяджэнне суда. Праўда, у судзе было задаволеная мая просьба пра перанос пасяджэння на 17 лістапада, бо я быў абсалютна не падрыхтаваны — прыйшоў у міліцыю па пытанні аплаты, там тут жа склалі пратаколы, затрымалі мяне і ў суд адправілі».

Абвінавачванне ў тым, што з міліцыяй не былі ўзгодненыя меры бясьпекі, Юрась Беленькі лічыць надуманымі:

«Усе меры бяспекі былі ўзгодненыя. Было адмысловае пасяджэнне з удзелам супрацоўнікаў міліцыі, пракурора, прадстаўнікоў гарвыканкама. Было дэтальнае абмеркаванне мераў бяспекі. Таму такая рэакцыя ўладаў вельмі насцярожвае, асабліва з улікам, што ў канцы лістапада мы плануем традыцыйны выезд па месцах Слуцкага збройнага чына», паведамляе Радыё Свабода.


Няма запісаў для адлюстравання