Новыя перамовы з «ДНР» і «ЛНР» могуць адбыцца ў Мінску

2

Пра гэта вынікае з указу, падпісанага «кіраўніком» самаабвешчанай ДНР Аляксандрам Захарчанкам і апублікаваным на сайце ДНР 9 лістапада.

«У мэтах прадстаўлення інтарэсаў Данецкай Народнай Рэспублікі на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску: прызначыць пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Данецкай Народнай Рэспублікі на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску Пушыліна Дзяніса Уладзіміравіча», гаворыцца ва ўказе.

«Луганская народная рэспубліка» накіруе ў якасці свайго прадстаўніка на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску «намесніка старшыні Народнага савета» ЛНР Уладзіслава Дейнегу, паведамляе RBK.ua са спасылкай на прэс-службу сепаратыстаў.

Нагадаем, што па выніках перамоваў, што прайшлі 5 верасня ў Мінску (бралі ўдзел Леанід Кучма, прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, а таксама кіраўнікі ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка, Андрэй Пургін, Ігар Платніцкі, Андрэй Каракін), быў падпісаны Мінскі пратакол — пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.



Няма запісаў для адлюстравання