Паседжанне па справе Алены Танкачовай перанеслі

1
Апоўдні ў РУУС Першамайскага раёна Мінска мусіла адбыцца паседжанне, на якім збіраліся разглядаць справу старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай. У кастрычніку стала вядома, што ёй, як грамадзянцы Расіі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем. Цяпер міліцыя будзе вырашаць пытанне аб высылцы з краіны праваабаронцы.

У будынак РУУС падтрымаць Алену Танкачову сёння прыйшлі каля 40 чалавек. Стала вядома, што пачатак паседжання перанесены. Дакладны час, калі яно пачнецца, стане вядомы пазней. Танкачовай міліцыянеры пакуль прапанавалі зарэгістравацца ў аддзеле па міграцыі, паведамляе Еўрарадыё.

Танкачова прадаставіла шэраг дакументаў, у тым ліку 7 тысяч подпісаў людзей, якія выступаюць супраць яе высылкі з Беларусі. Аднак ёй заявілі, што подпісы “няправільна аформленыя” (яны збіраліся ў інтэрнэце) ды прапанавалі сабраць іх наноў.


Няма запісаў для адлюстравання