Лукашэнка не бачыць прычын для адмены свята 7 лістапада, але палітычнага сэнсу ў яго не ўкладвае

1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычын для адмены свята 7 лістапада, але палітычнага сэнсу ў яго не ўкладвае. Такі пункт гледжання ён выказаў сёння ў час сустрэчы з працаўнікамі ТАА “Протас”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Ніякага палітычнага сэнсу ў гэта свята я не ўкладваю. Людзі прывыклі яго адзначаць. І чаму трэба яго адмяняць?” – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён растлумачыў: “Я праціўнік рэвалюцый, як і вы, але тады людзі змагаліся за лепшае жыццё”. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ён не прыхільнік таго, каб ламаць гісторыю і пераймяноўваць даты. “Але ў нас ухіл на гэта свята крыху іншы – у гэты час падыходзіць да завяршэння вытворчы і фінансавы год на прадпрыемствах. І я прапанаваў – давайце да гэтага свята рабіць народу падарункі, паказваць, што зрабілі за год”, – адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што магіляўчане да 7 лістапада атрымалі ў падарунак рэканструяваны і капітальна адрамантаваны мост цераз раку Днепр. Для гараджан гэта вельмі важны момант, як і ў цэлым развіццё сацыяльнай інфраструктуры і дарожнай сеткі. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што ў рэканструкцыі моста цераз раку выкарыстоўваліся мясцовыя будаўнічыя матэрыялы, у прыватнасці, выпушчаныя ў ТАА “Протас”.

Прадаўжаючы тэму свята, Прэзідэнт падкрэсліў: “Гэты дзень трэба захаваць як дзень прамежкавай справаздачы перад народам. Не раю палітызаваць гэта свята, трэба больш думаць аб практыцы – будаваць новыя масты, дамы, вытворчасці. Гэта галоўны сэнс, які мы ўкладваем у свята”.


Няма запісаў для адлюстравання