Алена Танкачова: «Расейскі пашпарт не з'яўляецца абаронаю»

2

На 5 лістапада ў УУС Першамайскага раёну Менску адбудзецца разгляд пытання аб прымусовай высылцы праваабаронцы на падставе нібыта пагрозы грамадскаму парадку. А менавіта – парушэнне хуткаснага рэжыму на дарогах. Калегі Алены Танкачовай упэўненыя, што за гэтымі спробамі выдаліць Алену Танкачову, што мае расейскі пашпарт, стаяць палітычныя матывы. Падчас разгляду справы маюць прысутнічаць прадстаўнікі расейскай амбасады, але гэта не азначае, што расейскія дыпламаты праваабаронцы сапраўды дапамогуць.

«Я – відавочна супраць той сітуацыі, якая цяпер мае месца ў расейскай палітыцы. Я неаднаразова выказвалася на конт анексіі Крыму, на конт фактычнага ўзброенага ўварвання і падтрымання сепаратыстаў з боку Расеі. Па цэламу шэрагу ўнутраных праблемаў, у тым ліку тых, што звязаныя з пераследам расейскіх праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў. Для мяне не менш цяжка звяртацца па дапамогу да Пуціна, чым звярнуцца да Лукашэнкі напрыклад, з просьбаю аб грамадзянстве», – гаворыць Алена Танкачова.

«Я не мяркую, што прэзідэнты краінаў гэта і ёсць гэтыя краіны і гэтыя народы. Як бы я не ставілася да кіраўніка Беларусі, наколькі мне не падабаюцца палітычныя працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, я адкульсьці маю натхненне і ўэпуненасць у тым, што раблю важныя і патрэбныя рэчы», – дадала праваабаронца.


Няма запісаў для адлюстравання