У Гомелі дэмантавалі два помнікі Леніну

1

У адрозненне ад большасці стандартных выяваў гэтага тыпу апошняя скульптурная праца была выкананая ў незвычайнай манеры. Малады Ульянаў паказаны ў студэнцкай тужурцы з кнігай у руках і з выразна ўзнятай галавой. Акрамя гэтага, дэмантаваная скульптура маці і дзіцяці каля былога радзільнага дома на вуліцы Савецкай.

— Дэмантаж скульптур «Ульянаў-гімназіст» ля дзіцячага сада-пачатковай школы № 63 выкананы ў сувязі з тым, што ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама праводзіць акумуляцыю скульптур савецкага перыяду для арганізацыі музея пад адкрытым небам, — распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Васіль Зубец. – З гэтай мэтай былі таксама дэмантаваныя скульптурныя выявы Леніна каля філіяла № 2 Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі, скульптурная кампазіцыя «Піянеры» ля СШ №3 і ў іншых месцах. Для ўзгаднення дадзенага пераносу ўпраўленне адукацыі звярталася ў адміністрацыю Навабеліцкага раёна.

Месца і час адкрыцця «музея савецкага перыяду» пакуль яшчэ не вызначана. Раней у якасці магчымых месцаў называліся пляцоўкі на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля, а таксама ў Жлобіне.

Фота: tut.by

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!